Фанетычны разбор анлайн
Цяпер Рыфмач можа будаваць для Вас транскрыпцыі беларускіх слоў, аналізаваць гукі і фанетычныя з'явы.
Як Рыфмач будуе транскрыпцыю слова?
Для разбора Рыфмачу дастаткова ведаць напісанне слова і пазіцыю націскной галоснай. Калі ён не ведае слова і не можа вызначыць націск сам, ён папросіць Вас указаць яго самастойна. Рыфмач улічвае шматлікія фанетычныя з'явы (аглушэнне/азванчэнне, асіміляцыю па мяккасці і г.д.), каб разбіраць нават невядомыя словы.
Што ўваходзіць у фанетычны разбор?
У фанетычным разборы абавязкова прысутнічае транскрыпцыя слова (запіс усіх яго гукаў). Часам указваюць націск у слове, колькасць гукаў, літар, складоў. Потым робяць разбор кожнага гука: якія літары яго фармуюць, азнакі гука (мяккасць і г.д.).
Рыфмач паставіў няправільны націск?
Рыфмач шукае слова, якое Вы ўвялі, у сваёй базе, і калі знаходзіць, то ён вызначае націск аўтаматычна. Розныя словы могуць мець аднолькавае напісанне, таму Вам будзе прапанавана абраць варыянт слова, калі іх некалькі (націсніце на блакітнае поле пад радком пошуку).
Іншая праблема?
Напішыце нам на пошту, калі штосьці не працуе або вы ведаеце, як зрабіць сайт лепей: issues@ryfmach.online