Вітаю!

Рыфмач – Ваш дапаможнік у складанні вершаў на беларускай мове. Увядзіце слова, каб падабраць да яго рыфму.

Фільтры

Трапнасць пошуку

Часціны мовы

Форма


Як працуе пошук рыфмаў?

Рыфмач выкарыстоўвае вялікую базу дадзеных, каб знайсці слова, якое Вы ўвялі, і вызначыць ў ім націск. Калі слоў з такім напісаннем некалькі, Вы можаце абраць любы варыянт з дапамогай блакітнай кнопкі. Пасля Рыфмач будуе транскрыпцыю і падбірае падобныя па гучанні словы.

Як знайсці рыфму да слова, якога няма ў базе?

У такім выпадку Вам будзе прапанавана ўказаць націскную галосную самастойна, гэтага дастаткова для пошуку.

Не знайшлося ніводнай рыфмы, як з гэтым жыць?

На жаль, так бывае. З дапамогай фільтра "Трапнасць пошуку" Вы можаце знайсці меней строгія рыфмы. Калі вы ведаеце рыфму, якой не ведае Рыфмач, або Вы сутыкнуліся з іншай праблемай, калі ласка, напішыце пра гэта на пошту issues@ryfmach.online.

Я бачу зашмат падобных рыфмаў, што рабіць?

Вы можаце выкарыстоўваць фільтры (), каб прыбраць славаформы або словы пэўных часцін мовы.

Мне вельмі падабаецца Рыфмач. Як я магу дапамагчы праэкту?

Мы стараемся! 😀 Распавядзіце пра Рыфмача сваім сябрам і іншым аматарам вершаў, каб і яны маглі карыстацца сайтам!